:

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Швейцарыя з'яўляецца для Беларусі важным і перспектыўным гандлёвым партнёрам у рэгіёне Заходняй Еўропы.

Беларускі экспарт у Швейцарыю ўключае прадукцыю сельскай гаспадаркі, харчовай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, хімічнай прамысловасці, машына-і прыборабудавання.

З Швейцарыі ў Беларусь пастаўляецца сучасная навукаёмістая прадукцыя (прамысловыя станкі, прадукцыя машына- і прыборабудавання, фармацэўтыкі, шэраг хімічных злучэнняў і інш.). Большасць імпартуемых тавараў адносяцца да катэгорыі інвестыцыйных.

У 2016-2020 гг. двухбаковы гандаль характарызаваўся наступнымі паказчыкамі (млн. долараў ЗША):

Швейцарыя ўваходзіць у дзесятку ключавых краін — спажыўцоў беларускіх паслуг. Гандлёвы абарот паслуг перавышае таваразварот (292,2 млн. долараў ЗША, ці 98,5% да 2019 года) і прыкметна кампенсуе адмоўнае сальда ў гандлі таварамі. У 2020 годзе экспарт паслуг склаў 188,3 млн. долараў (94,2%), сальда склалася станоўчае ў памеры 84,4 млн. долараў.

Асноўнае месца ў экспарце паслуг займаюць транспартныя паслугі; кампутарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі; іншыя дзелавыя паслугі. Аб'ём экспарту ў Швейцарыю беларускіх IT-паслуг (47,4 млн. долараў, 2020 г.) перавышае аб'ём беларускага экспарту тавараў.

Швейцарыя ўваходзіць у лік найбуйнейшых краін-інвестараў у эканоміку Беларусі. У 2020 годзе аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі), якія паступілі з Швейцарыі, склаў 31,2 млн. долараў (181,1% да 2019).

Усяго у 2020 годзе са Швейцарыі паступіла 84,8 млн. долараў інвестыцый (у 2019 годзе — 76,4 млн. долараў), з іх 77,4 млн. долараў — прамыя.

Аб'ём прамых інвестыцый, накіраваных з Рэспублікі Беларусь у Швейцарскую Канфедэрацыю у 2020 годзе, склаў 22,9 млн. долараў.

У Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 118 арганізацый са швейцарскімі інвестыцыямі, у тым ліку 44 сумесных, 73 — са стопрацэнтным швейцарскім капіталам. Швейцарскі капітал зарэгістраваны ў статутных фондах трох беларускіх банкаў.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці