Парадак аплаты
У сувязі з адсутнасцю ў консульскім аддзеле Пасольства магчымасці прыёму фінансавых сродкаў, а таксама частымі выпадкамі «замарозкі» фінансавых пералікаў на рахунак Пасольства аплата ажыццяўляецца праз банк UBS на рахунак Пасольства.
Аплата консульскага збору ажыццяўляецца толькі ў еўра.
ЗВЯРТАЕМ ВАШУ ЎВАГУ: Пошта Швейцарыі спаганяе дадатковую камісію за ўнясенне сродкаў у паштовых аддзяленнях. Пры аплаце консульскага збору ў паштовых аддзяленнях неабходна да сумы плацяжу дадаваць 2 еўра (калі сума консульскага збору не перавышае 100 еўра) або 4 еўра (калі сума консульскага збору складае ад 100 да 200 еўра).
Інфармацыя аб банкаўскіх рэквізітах Пасольства:
UBS
CH-Muri bei Bern (0520)
Konto: 482873-92-1 (Euro)
IBAN: CH24 0483 5048 2873 9200 1
Begünstigter: Ambassade de la Republique du Belarus
Quartierweg 6, 3074 Muri bei Bern
Бліжэйшае да Пасольства аддзяленне банка UBS знаходзіцца па адрасе:
Thunstrasse 70, 3074 Muri bei Bern.