:

Палітычныя адносіны

Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй падпісаны 10 лютага 1992 г.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі пачало сваю дзейнасць у 1993 годзе. З 2008 да 2020 года кіраўніцтва дыпмісіяй ажыццяўлялася на ўзроўні Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі. 25 чэрвеня 2020 г. А.Д. Ганевіч прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі. 1 верасня 2020 г. ён уручыў даверчыя граматы Федэральнаму прэзідэнту Швейцарыі С.Самарузе.

У 2007 годзе ў г. Мінску пачало дзейнічаць бюро Дырэкцыі па супрацоўніцтве і развіцці Федэральнага дэпартамента замежных спраў, ператворанае ў 2010 годзе ў аддзяленне Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь. 15 мая 2019 г. Федэральным саветам Швейцарыі прынята рашэнне аб пераўтварэнні аддзялення ў паўнавартаснае Пасольства.

Рэспубліка Беларусь мае трох ганаровых консулаў у Швейцарскай Канфедэрацыі — у г.Цюрыху (з 2010 года), г.Лазане (2018) і г.Пратэльне (2019). Са снежня 2019 г. у г.Берне працуе прадстаўнік БелГПП у Швейцарыі.

У рамках двухбаковага палітычнага дыялогу праводзяцца кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў. Апошні раунд кансультацый паміж МЗС адбыўся ў г.Берне ў снежні 2019 г.

У снежні 2017 г. у г.Берне дэпутаты Федэральнага сходу Швейцарскай Канфедэрацыі ўпершыню ў гісторыі двухбаковых адносін стварылі парламенцкую групу сяброўства Швейцарыя — Беларусь.

У лютым 2018 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. у Швейцарскую Канфедэрацыю. Падчас візіта беларуская парламенцкая дэлегацыя правяла сустрэчы і перамовы са Старшынёй Нацыянальнага савета, членамі групы дружбы Швейцарыя-Беларусь і парламенцкай дэлегацыі Швейцарыі ў ПА АБСЕ, кіраўнікамі Дзяржаўнага сакратарыята эканомікі і Федэральнага дэпартамента замежных спраў.

4-6 чэрвеня 2019 г. адбыўся працоўны візіт у Швейцарыю Першага намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Турчына А.Г. Праведзены сустрэчы са Старшынёй Нацыянальнага савета, кіраўніком Федэральнага дэпартамента эканомікі, адукацыі і даследванняў, кіраўнікамі вядучых бізнес-асацыяцый.

18 студзеня 2020 г. у г.Берне заснавана Асацыяцыя сяброўства Швейцарыя-Беларусь.

13 лютага 2020 г. упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін Рэспубліку Беларусь з рабочым візітам наведаў член Федэральнага савета, кіраўнік Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касіс. У рамках візіта адбыліся сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі А.Р. Лукашэнкам і Міністрам замежных спраў Макеем У.У.

Найважнейшым інструментам развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін выступае Беларуска-Швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве. Апошняе пасяджэнне камітэта адбылося ў г.Берне ў чэрвені 2018 г.

На ўмацаванне дзелавых сувязей скіравана работа Беларуска-Швейцарскага дзелавога савета, апошняе пасяджэнне якога адбылося ў лістападзе 2019 г. у г.Мінску.

За мінулыя гады бакамі сфарміравана дагаворна-прававая база беларуска-швейцарскіх адносін, якая ўключае восем міждзяржаўных і міжурадавых міжнародных дагавораў.

Устаноўлены пабрацімскія сувязі паміж абшчынай Іціген і горадам Добрушам, гарадамі Гларусам і Кобрынам.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці