Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва
Двухбаковы гандаль і крэдытна-інвестыцыйнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй на гэтым этапе адчуваюць негатыўны ўплыў дзеючых рэстрыктыўных мер.
У той жа час Швейцарыя традыцыйна ўваходзіць у дзясятку вядучых краін-інвестараў у Беларусь па паказчыку прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове.
Асаблівае значэнне для экспарту беларускіх паслуг у Швейцарыю мае падпісанае ў лютым 2014 г. у г.Жэневе міжурадавае пагадненне аб міжнародных грузаперавозках на бездазвольнай аснове.
Найважнейшым інструментам развіцця двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін з'яўляецца Беларуска-Швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве. Апошняе паседжанне камітэта адбылося ў Берне ў чэрвені 2018 г.
На ўмацаванне дзелавых сувязей накіравана работа Беларуска-Швейцарскага дзелавога савета, апошняе пасяджэнне якога адбылося ў лістападзе 2019 г. у Мінску.