:

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі

 

Аляксандр Дармідонтавіч ГАНЕВІЧ

Нарадзіўся 26 мая 1963 г. у г.Лідзе Гродненскай вобласці.

Скончыў Усурыйскую вышэйшую вайсковую аўтамабільную камандную вучэльню, Маскоўскую дыпламатычную акадэмію, дыпламатычную школу МЗС ФРГ. 

1993-1996 - трэці сакратар, другі сакратар, начальнік аддзела службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г.Мінск
1996-2000 - першы сакратар — консул Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ, г.Берлін
2000-2003 - загадчык сектара пратакольных мерапрыемстваў, намеснік начальніка службы – начальнік аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г.Мінск
2003-2008 - саветнік па палітычных пытаннях Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, г. Берн
2008-2011 - саветнік, кансультант аддзела візітаў службы дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск
2011-2016 - Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Мюнхене (ФРГ)
2016-2020 - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення аналізу, планавання, візавай і тарыфнай палітыкі галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г.Мінск
2020-ц/ч - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі, г.Берн

Дыпламатычны ранг – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік 1 класа.

Жанаты, двое дзяцей.

Валодае беларускай, рускай і нямецкай мовамі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці