Патрабаванні да дакументаў
Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, прымаюцца пры ўмове:
прастаўлення на іх апастылю,
наяўнасці перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
Пры афармленні ў Швейцарскай Канфедэрацыі перакладу дакументаў заяўніка на рускую мову консульскі аддзел натарыяльна сведчыць на перакладах сапраўднасць подпісу акрэдытаванага пры Пасольстве перакладчыка Iрыны Iннакенцьеўны ШТЕТТЛЕР (кантактны тэлефон: +41 79 435 03 40).
Кошт дадзенага консульскага дзеяння складае 20 еўра.
Пры звароце за афармленнем пастаяннага пражывання па за межамі Рэспублікі Беларусь неабходна ўлічваць, што непаўналетнія грамадзяне могуць пражываць за мяжой з адным з бацькоў (абодвума бацькамі).
Пры падачы заявы аб афармленні пастаяннага пражывання па за межамі Рэспублікі Беларусь адзін з бацькоў абавязаны ажыццяўляць дадзеную працэдуру адначасова ў адносінах да сябе і сваіх непаўналетніх дзяцей, калі другі з бацькоў з'яўляецца грамадзянінам замежнай краіны і дзецям раней ня афармлялася пастаяннае пражыванне па за межамі Рэспублікі Беларусь.
Пры ўмове калі другі з бацькоў з'яўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і не афармляе пастаяннае пражіванне па за межамі Рэспублікі Беларусь патрабуецца пісьмовая згода названага з бацькоў на афармленне непаўналетняму пастаяннага пражывання па за межамі Рэспублікі Беларусь разам з іншым бацькам засведчаныя натарыяльна.
Кошт дадзенага консульскага дзеяння складае 50 еўра.