:

Аб мерапрыемстве да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

28.03.2025 г.

27 сакавіка 2025 г. у г.Берне адбыўся сумесна арганізаваны Пасольствамі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі кінапаказ, прымеркаваны да 80-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства, якое адбылося ў памяшканнях расійскай дыпмісіі, быў прапанаваны дакументальны фільм «Беларусь: дарога да свабоды», зняты тэлеканалам “RT” і прысвечаны ключавым вехам гераічнай гісторыі ў гады вайны, бяспрыкладнаму подзвігу салдат, партызан і падпольшчыкаў, дэталям стратэгічнай наступальнай аперацыі «Багратыён».

Перад пачаткам фільма з прывітальным словам да прысутных звярнуліся Пасол Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ганевіч і саветнік-пасланнік Пасольства Расіі Георгій Старыковіч.

Кіраўнік беларускай дыпмісіі інфармаваў аб стратах Беларусі ў вайне і яе важкім укладзе ў Перамогу над фашызмам, асноўных вехах вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе, рабоце, якая праводзіцца ў Беларусі па захаванні гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і процідзеянні спробам скажэння гісторыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці