:

Аб бязвізавым парадку ўезду ў Рэспублiку Беларусь для грамадзян еўрапейскiх краiн

19.07.2024 г.

Рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі ўведзены бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з Рэспублікі Беларусь праз усе аўтадарожныя і чыгуначныя міжнародныя пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь па сапраўдных дакументах для выезду за мяжу (пашпартах) для грамадзян 35 еўрапейскіх краін:

1.   Аўстрыйская Рэспубліка.
2.   Княства Андора.
3.   Каралеўства Бельгія.
4.   Рэспубліка Балгарыя.
5.   Боснія і Герцагавіна.
6.   Дзяржава-Горад Ватыкан.
7.   Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.
8.   Венгрыя.
9.   Грэчаская Рэспубліка.
10.  Каралеўства Данія.
11.  Ірландыя.
12.  Рэспубліка Ісландыя.
13.  Каралеўства Іспанія.
14.  Італьянская Рэспубліка.
15.  Рэспубліка Кіпр.
16.  Княства Ліхтэнштэйн.
17.  Вялікае Герцагства Люксембург.
18.  Рэспубліка Мальта.
19.  Княства Манака.
20.  Каралеўства Нідэрландаў.
21.  Каралеўства Нарвегія.
22.  Партугальская Рэспубліка.
23.  Румынія.
24.  Рэспубліка Сан-Марына.
25.  Рэспубліка Паўночная Македонія.
26.  Славацкая Рэспубліка.
27.  Рэспубліка Славенія.
28.  Фінляндская Рэспубліка.
29.  Французская Рэспубліка.
30.  Федэратыўная Рэспубліка Германія.
31.  Рэспубліка Харватыя.
32.  Чэшская Рэспубліка.
33.  Швейцарская Канфедэрацыя.
34.  Каралеўства Швецыя.
35. Эстонская Рэспубліка (у тым ліку асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Эстонскай Рэспубліцы).

Пры гэтым тэрмін часовага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь не павінен перавышаць 30 сутак з даты ўезду.

Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь можна неабмежавана на працягу ўсяго перыяду дзеяння (да 31 снежня 2024 года ўключна). Агульная колькасць дзён знаходжання ў Беларусі па бязвізе не павінна перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.

Разам з гэтым захоўваецца дзеянне ранейшага бязвізавага рэжыму пры ўездзе праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», што стварае для гасцей Рэспублікі Беларусь дадатковыя лагістычныя магчымасці на фоне штучных перашкод і абмежаванняў з боку сумежных заходніх краін.

Бязвізавы парадак уезду не распаўсюджваецца на ўладальнікаў дыпламатычных, службовых, спецыяльных і прыраўненых да іх пашпартоў.

Больш падрабязная інфармацыя аб бязвізавым уездзе размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Агульная інфармацыя аб парадку перасячэння дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь размешчана тут.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці