:

Аб удзеле Пасла ў пратакольнай паездцы дыпкорпусу ў рэгіён Эменталь

30.06.2021 г.

© Das Schweizer Parlament


29 чэрвеня 2021 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандр Ганевіч на запрашэнне Старшыні Нацыянальнага савета Швейцарыі Андрэаса Эбі ўзяў удзел у пратакольнай паездцы ў рэгіён Эменталь — на радзіму А.Эбі.

© Das Schweizer Parlament

 

Паездка была арганізавана для кіраўнікоў акрэдытаваных у Швейцарыі дыпмісій. Гэта першае маштабнае мерапрыемства такога кшталту пасля паслаблення ў краіне знаходжання абмежавальных мер ў сувязі з пандэміяй COVID-19.

 

Праграма паездкі ўключала наведванне тыповых сялянскіх гаспадарак рэгіёна, дрэваапрацоўчага прадпрыемства «Truberholz AG», азнаямленне з ключавымі напрамкамі аграрнай і прамысловай палітыкі Швейцарыі.

 

Падчас паездкі Паслом праведзены кароткія размовы з А.Эбі, начальнікам службы міжнародных адносін Федэральнага сходу Швейцарыі К.Фішэрам, пасламі шэрагу дзяржаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці