:

Аб візіце Пасла ў кантон Люцэрн

03.11.2020 г.

2 лістапада 2020 г. адбыўся пратакольны візіт Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандра Ганевіча ў кантон Люцэрн пры садзейнічанні і ўдзеле ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Пратэльне Германа Аляксандра Беелера.

Праведзены перамовы са Старшынёй Урада кантона Люцэрн Рэта Вісам і дырэктарам Агенцтва садзейнічання эканамічнаму развіццю кантона Люцэрн Іванам Букам.

Падчас сустрэчы беларускім бокам ахарактарызаваны ключавыя галіны эканомікі і структура экспарту Рэспублікі Беларусь, акцэнтаваны інвестыцыйныя перавагі нашай краіны, уключаючы яе членства ў ЕАЭС і ўдзел у кітайскай ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях», прыведзены пазітыўныя прыклады двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва са Швейцарыяй (ЗАТ «Штадлер Мінск», ААТ «Хес Грэйт Стоўн»), акрэслены магчымасці прыцягнення швейцарскіх кампаній у якасці рэзідэнтаў у Індустрыяльны парк «Вялікі камень», Парк высокіх тэхналогій, свабодныя эканамічныя зоны.

Вызначаны шэраг канкрэтных перспектыўных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці