:

105 гадоў сучаснай беларускай дыпламатычнай службе

22.01.2024 г.

22 студзеня 2024 г. сучаснай беларускай дыпламатычнай службе спаўняецца 105 гадоў. Менавіта ў гэты дзень у 1919 годзе ў газеце “Звязда” была размешчана першая публічная абвестка аб пачатку дзейнасці Камісарыята па замежных справах ССРБ і пазначана месца яго размяшчэння ў г. Мінску (сёння – вул. Рэвалюцыйная, 15). Першым кіраўніком дыпламатычнай службы стаў член Часовага Рабоча-Сялянскага Савецкага Ўраду Беларускай Рэспублікі, камісар па замежных справах Усевалад Сцяпанавіч Фальскі.

Першая дыпламатычная місія маладой беларускай савецкай дзяржавы была адкрыта ў г.Маскве 24 сакавіка 1921 г. Паўнамоцнае прадстаўніцтва ССРБ у РСФСР уваходзіла ў склад дыпламатычнага корпуса, карысталася прывілеямі і імунітэтамі, падтрымлівала кантакты з Народным камісарыятам замежных спраў РСФСР і дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі ў г. Маскве.

Дзейныя і будучыя супрацоўнікі МЗС БССР зрабілі свой пасільны ўнёсак у Перамогу над фашызмам. Сярод ветэранаў дыпламатычнай службы Беларусі – больш за 90 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Наступнымі важнымі гістарычнымі этапамі развіцця беларускай дыпламатыі сталі аднаўленне ў 1944 годзе Народнага камісарыята замежных спраў БССР, а затым стварэнне на яго аснове МЗС БССР.


На знак прызнання сусветнай супольнасцю ўклада БССР у разгром гітлераўскай Германіі Беларуская ССР была прынята ў склад заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і падпісала ў 1945 годзе Статут ААН. Адкрыліся прадстаўніцтвы БССР пры ААН у г. Нью-Ёрку, пры міжнародных арганізацыях у гг. Вене, Парыжы і Жэневе.


На сёння Рэспублікай Беларусь устаноўлены дыпламатычныя адносіны з 183 дзяржавамі свету. Нашу краіну прадстаўляюць за мяжой 56 пасольстваў, 2 пастаянныя прадстаўніцтвы, 11 генеральных консульстваў і 1 консульства.

За 105 лет, безумоўна, у свеце шмат што змянілася, але асноўныя задачы беларускай дыпламатычнай службы застаюцца нязменнымі – абарона суверэнітэту і незалежнасці, адстойванне нацыянальных інтарэсаў і законных правоў дзяржавы, недапушчэнне яе дыскрымінацыі на міжнароднай арэне, забеспячэнне ўстойлівага знешнеэканамічнага развіцця і прасоўванне разам з аднадумцамі прынцыпаў справядлівага светапарадку.

Беларуская дыпламатычная служба вось ужо 105 гадоў на справе даказвае сваю прыхільнасць да прынцыпаў міру, стварэння і развіцця.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці