Аб пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу
20.12.2025 г.18-19 снежня 2025 г. у г.Мінску адбылося пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу.
Звяртаючыся з Пасланнем да дэлегатаў сходу, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб няпростых умовах і падзеях, з якімі краіне давялося сутыкнуцца за вельмі кароткі прамежак часу, абазначыў сацыяльна-эканамічныя дасягненні апошніх гадоў і абазначыў прыярытэты развіцця дзяржавы на перспектыву.
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, «у 2020 годзе мы паставілі планку па нарошчванні экспарту да 50 мільярдаў долараў. У выніку не проста атрымалі гэтую лічбу, але і працягнулі весці гандлёвыя адносіны амаль са 190 краінамі свету. Захад не ўлічыў аднаго: свет велізарны. Ніхто пад неакаланіяльную дудку больш скакаць не будзе.
Глабальны Поўдзень і Азія сталі новай рэальнасцю. Сёння ў краіны Блізкага Усходу і Афрыку, Кітай і Лацінскую Амерыку едуць нашы сельгастэхніка і грузавікі, малочная і мясная прадукцыя, шыны, камплектуючыя – спіс тавараў вялікі.
Мы зламалі міф, які ствараецца Захадам, аб закрытасці і ізаляванасці нашай краіны, што пацвярджаюць любыя сусветныя рэйтынгі. Беларусь увайшла ў топ-50 краін, якія найбольш наведваюць турысты: 48-е месца з 220 краін. Толькі сёлета больш за 250 тысяч асвечаных еўрапейцаў прыехалі па бязвізу, асабіста пераканаліся ў бяспецы і ўтульнасці, а таксама прыгажосці нашай Беларусі. Гэта пры закрытых больш за палову памежных пунктах.
Мы захавалі і прымножылі моцны рэальны сектар эканомікі, нічога не загубіўшы і не расплюхаўшы з савецкай спадчыны. У сусветным рэйтынгу канкурэнтаздольнасці прамысловасці займаем 56-ю пазіцыю сярод паўтары сотні краін.
У такі няпросты час айчынныя прадпрыемствы працягвалі актыўна ўкладвацца ў тэхналагічнае развіццё і мадэрнізацыю. Гэта зачын на будучыню. У бягучай пяцігодцы мы завяршылі рэалізацыю амаль тысячы вытворчых праектаў. Пры тым, што ў неабходных аб'ёмах будаваліся і жыллё, і дарогі, аб'екты сацыяльнай, спартыўнай інфраструктуры. Паспяхова сябе зарэкамендавала ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект», даўшы больш за 6 тыс. новых працоўных месцаў у невялікіх гарадах і населеных пунктах. І далей гэта праграма будзе прадоўжана. Стане адной з ключавых па нашай краіне.
За гэтыя гады рэальная заработная плата вырасла на 40 працэнтаў, дасягнуўшы сярэдняга значэння 2700 рублёў. На працягу ўсяго пяцігоддзя двойчы за год павышаліся пенсіі.
Пазыковая нагрузка зніжаецца, золатавалютныя рэзервы знаходзяцца на гістарычным максімуме, заслужана вырас давер да нацыянальнай валюты.
Забяспечана стабільная занятасць, дастойны ўзровень даходаў і, самае галоўнае, бяспека», – падкрэсліў Прэзідэнт.
Падчас пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу была зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады.
Праграмай вызначана сем прыярытэтаў пяцігодкі. Першы прыярытэт – нацыянальная дэмаграфічная бяспека, гэта значыць захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і. Другі – развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы. Трэці – стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця.
Чацвёртым прыярытэтам у праграме ўказаны рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя. Пятым – моцныя рэгіёны, шостым – умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі, сёмым – рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу. Пад кожны прыярытэт пастаўлены канкрэтныя задачы.
Падводзячы вынікі двухдзённага пасяджэння, Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што «прынятая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады – гэта праект мадэрнізацыі, абнаўлення ўсіх сфер жыцця. У ёй улічаны дасягненні мінулых гадоў, актуальныя выклікі і нашы магчымасці. Так, пастаўленыя на пяцігоддзе задачы напружаныя, але не зааблочныя».
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наступны год – юбілейны для Усебеларускага народнага сходу, які быў упершыню скліканы ў 1996 годзе. «Мы з пяцігодкі ў пяцігодку ўдасканальвалі, навострывалі механізмы працы нашага народнага веча. Новы канстытуцыйны статус толькі ўмацаваў ролю Сходу як стабілізуючай і накіроўваючай сілы грамадска-палітычнага развіцця Беларусі», – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.