:

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі народу Швейцарскай Канфедэрацыі

01.08.2021 г.

Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь

Мінск, 1 жніўня 2021 года

 

Паважаныя сябры,

 

Прыміце сардэчныя віншаванні з Днём заснавання Канфедэрацыі.

 

Нашы народы прыклалі вялікія намаганні, здабываючы i рашуча абараняючы сваю дзяржаўнасць i незалежнасць руплівай працай з разлікам толькі на ўласныя сілы, розум i ўпартасць. Гісторыя навучыла нас, што мip, справядлівасць i салідарнасць галоўныя каштоўнасці для кожнай краіны i для усёй сусветнай супольнасці.

 

Дзякуючы канструктыўнаму супрацоўніцтву мы ажыццявілі нямала праектаў, карысных для абодвух бакоў. Паспяхова развіваецца ўзаемадзеянне ў сферах эканомікі, навукі, культуры, адукацыі, спорту, ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

 

Мы ўдзячны швейцарскім грамадскім арганізацыям за шматгадовую дапамогу ў пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

 

Упэўнены, што мы здолеем хутка перамагчы часовыя складанасці, якія паўсталі перад нашымі краінамі ў сувязі з каранавіруснай пандэміяй, аднавіць пазітыўную дынаміку палітычнага дыялогу, дасягнуць новых выдатных вынікаў у разнастайных галінах.

 

Шчыра жадаю мipy, далейшага росквіту i дабрабыту шматнацыянальнаму народу Швейцарскай Канфедэрацыі.

 

Аляксандр Лукашэнка

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці