Аб выступе дзіцяча-юнацкай капэлы «Адраджэнне» (г.Мінск) у Швейцарыі
10.07.2023 г.
9 ліпеня 2023 г. у славутай каталіцкай царкве Мадона-дэль-Саса ў г.Лакарна (кантон Тычына) адбыўся выступ дзіцяча-юнацкай капэлы «Адраджэнне» Усіхсвяцкага прыходу г.Мінска.
Для шматлікай публікі прагучалі праваслаўныя літургічныя спевы, народныя песні і вядомыя аўтарскія творы на беларускай, рускай, італьянскай, нямецкай і англійскай мовах. Прафесійнае і высокадухоўнае выкананне сустрэла захоплены прыём слухачоў.
Паездка ўдзельнікаў капэлы ў Швейцарыю арганізавана ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Пратэльне Германам Аляксандрам Беелерам сумесна з Пасольствам Беларусі ў Швейцарыі пры падтрымцы Асацыяцыі дружбы «Швейцарыя-Беларусь».
Праект носіць дабрачынны характар і служыць мэтам падтрымкі дзяцей з сацыяльна ўразлівых сямей, папулярызацыі беларускай культуры і традыцыйных каштоўнасцей, умацавання пазітыўнага іміджу нашай краіны за мяжой, рэалізацыі задач Года міру і стварэння.
Праграма знаходжання ўключае, поруч з канцэртнымі выступамі ў рэлігійных абшчынах рэгіёна, азнаямленне з помнікамі прыроды, гісторыі і культуры італамоўнага кантона Тычына, яго багатым турыстычным патэнцыялам.