:

Аб Вечарыне беларускай культуры ў Пасольстве

01.11.2021 г.

29 кастрычніка 2021 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі прайшла Вечарына беларускай культуры, якую раней планавалася правесці ў рамках міжнароднага фестываля "Fernweh Festival» у г.Берне (гл. заяву Пасольства).

У імпрэзе ўзялі ўдзел каля 50 чалавек, уключаючы кіраўнікоў і супрацоўнікаў замежных устаноў Рэспублікі Беларусь у г.Берне і г.Жэневе, Пасла Расіі ў Швейцарыі С.В. Гармоніна, ганаровых консулаў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікоў федэральных органаў заканаўчай і выканаўчай улады, Асацыяцыі дружбы «Швейцарыя – Беларусь», дзелавых колаў, устаноў адукацыі, СМІ, дыпламатычнага корпуса.

Адбыліся лічбавы паказ прац беларускай мастачкі па тэкстылі Л.Кірылавай, канцэрт твораў выбітных беларускіх кампазітараў розных эпох у выкананні музыкантаў — выхадцаў з Беларусі на віяланчэлі і фартэпіяна. Да 130-годдзя класіка беларускай літаратуры М.Багдановіча прысутныя разам выканалі песню на яго верш «Зорка Венера».

На заканчэнне вечарыны была праведзена дэгустацыя прадуктаў харчавання і напояў найлепшых айчынных брэндаў — «Гродзенскі мясакамбінат» (мясныя дэлікатэсы, каўбасы), «Санта Брэмар» (сялёдка), «Савушкаў прадукт» (сыр), «Камунарка» (шакаладныя цукеркі), «Слодыч» (пячэнне), «Чырвоны харчавік» (зефір), «Лідскае пива» (квас) і інш.

Мерапрыемства выклікала пазітыўны рэзананс і атрымала высокую адзнаку з боку яго ўдзельнікаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці