:

Аб сустрэчы Пасла з дырэктарам Вышэйшай школы менеджменту “Arc” у г.Неўшатэлі

07.06.2021 г.

3 чэрвеня 2021 г. у г.Неўшатэлі адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандра Ганевіча і саветніка-пасланніка Пасольства Аляксея Жбанава з дырэктарам Вышэйшай школы менеджменту “Arc” Аліўе Кублі. У ёй узялі ўдзел намеснік дырэктара па навучальнай працы Гіём Шапуі, кіраўнік Швейцарска-Расійскага навукова-даследчага і вучэбнага цэнтра (РУНО) Юлія Вірт, старэйшы навуковы супрацоўнік Ніна Расін.

 

Бакі абмеркавалі магчымасці аднаўлення супрацоўніцтва паміж Вышэйшай школай менеджменту “Arc” і яе партнёрамі ў Беларусі на падставе пагадненняў, заключаных у лютым 2019 г., па такіх напрамках, як акадэмічныя абмены, рэалізацыя сумесных навукова-даследчых праектаў. Ажыццяўленне дамоўленасцей было часова прыпынена ў сувязі з пандэміяй  COVID-19.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці