:

Віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

03.07.2026 г.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Незалежнасці:

«Дарагія беларусы!

Віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — святам, напоўненым шчырай любоўю да Радзімы, гонарам за яе гісторыю і дасягненні.

Дзень вызвалення беларускай сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — 3 ліпеня 1944 года — для нашага народа стаў сімвалам мужнасці, свабоды і патрыятызму.

Сёння суверэнная краіна з удзячнасцю ўспамінае ўсіх, чый ратны і працоўны подзвіг абараніў права і магчымасць беларусаў жыць і гадаваць дзяцей на роднай зямлі, упэўнена глядзець у заўтрашні дзень.

Таму кожны з нас адчувае асаблівае пачуццё адказнасці перад памяццю продкаў за развіццё і лёс Айчыны, што ўвасабляецца ў канкрэтных справах і здзяйсненнях, імкненні зрабіць агульны дом утульным і бяспечным. Менавіта гэтыя адвечныя каштоўнасці аб'ядноўваюць, дапамагаюць нам разам ісці наперад, з'яўляюцца залогам поспеху і працвітання краіны.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і шчасця пад мірным небам незалежнай Беларусі.

Са святам! З Днём Рэспублікі!

Аляксандр Лукашэнка,
3 ліпеня 2026 г.»

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці