Аб памятных мерапрыемствах у Дзень Перамогі
09.05.2026 г.9 мая 2026 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі Аляксандр Ганевіч, супрацоўнікі беларускага Пасольства ў Берне і Пастаяннага прадстаўніцтва ў Жэневе прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да адзінага ў Швейцарыі помніка савецкім салдатам на гарадскіх могілках г.Базеля «Хёрнлі».
Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступіла Пасольства Расіі ў Швейцарыі. Вянкі былі таксама ўскладзены ад дыпмісій Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Пастаяннага прадстаўніцтва і Генеральнага консульства Расіі ў г.Жэневе.
Прысутныя ўшанавалі памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. У рамках цырымоніі быў адпраўлены малебен па праваслаўным абрадзе.
Пасля афіцыйнай цырымоніі з удзелам супрацоўнікаў дыпламатычных місій на працягу ўсяго дня суайчыннікі і выхадцы з рэспублік былога СССР, неабыякавыя грамадзяне Швейцарыі ўскладалі кветкі ля манумента, каб аддаць даніну памяці воінам-чырвонаармейцам.