:

Аб прыёме да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі)

04.07.2024 г.
   
3 ліпеня 2024 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі адбыўся прыём да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі), прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
 
Мерапрыемства сабрала больш за 100 прадстаўнікоў органаў улады Швейцарыі, палітычных, дзелавых, акадэмічных, экспертных колаў, СМІ, грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпусу, беларускай дыяспары.
 
У прывітальным слове Пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч асабліва адзначыў подзвіг і трагедыю беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, яго важкі ўнёсак у агульную перамогу над фашызмам.
 
З прамовай у адказ выступіў ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Люцэрне Герман Аляксандр Беелер.
 
    
 
Прысутным былі прадэманстраваны кадры кінахронікі пра аперацыю «Багратыён» і вызваленне Мінска 80 гадоў таму, відэа- і фотаматэрыялы пра сучасную Беларусь.
 
У выкананні на раялі і віяланчэлі прагучалі мелодыі вядомых песень «Мой родны кут», " Ой бярозы ды сосны".
 
У памяшканні дыпмісіі была арганізавана фотавыстаўка да 80-годдзя вызвалення Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці