:

Аб рабочым візіце Першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі С.Алейніка у Швейцарыю

10.11.2022 г.

 

7-9 лістапада 2022 г. адбыўся рабочы візіт Першага намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Алейніка ў Швейцарскую Канфедэрацыю.

Праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі федэральных органаў улады і дзелавых колаў. Былі абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, міжнародная сітуацыя, санкцыйная тэматыка, актуальныя сумесныя праекты ў сферах гандлю і інвестыцый.

Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні практыкі канструктыўнага дыялога і стварэнні перадумоў для аднаўлення паўнавартаснага ўзаемадзеяння ў розных галінах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці