:

Аб адкрыцці новага офіса Ганаровага консула А.Нажэскіна

28.01.2022 г.

Фота: SwissАфиша

 

27 студзеня 2022 г. на тэрыторыі абшчыны Жывізье (кантон Фрыбур) адбылося ўрачыстае адкрыццё новага офіса Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Фрыбуры Андрэя Нажэскіна.

 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі Аляксандр Ганевіч і супрацоўнікі Пасольства, прадстаўнікі палітычных і дзелавых колаў, дыпламатычнага корпуса, СМІ.

 

 

Пасол уручыў А.Нажэскіну новы консульскі патэнт, выказаў удзячнасць за яго важкі ўнёсак у развіццё беларуска-швейцарскага супрацоўніцтва на папярэдняй пасадзе Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Лазане і пажадаў поспехаў у далейшай рэалізацыі ўскладзеных на яго функцый.

 

У зваротным слове А.Нажэскін пацвердзіў гатоўнасць і надалей актыўна працаваць над пашырэннем сувязей з кантонамі Швейцарыі, якія ўваходзяць у яго консульскую акругу, забяспечваць на тэрыторыі консульскай акругі абарону правоў і інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе грамадзян і юрыдычных асоб, быць злучальным звяном паміж патэнцыйнымі дзелавымі партнёрамі ў нашых краінах.

 

 

Фота на тытульнай старонцы: SwissАфиша

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці