:

Аб прыёме да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі)

02.07.2025 г.

2 ліпеня 2025 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі адбыўся прыём да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі), прысвечаны 81-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Мерапрыемства сабрала больш за 100 прадстаўнікоў органаў улады Швейцарыі, палітычных, дзелавых, акадэмічных, экспертных колаў, СМІ, грамадскіх арганізацый, дыпламатычнага корпусу, беларускай дыяспары. 

У прывітальным слове Пасол Беларусі ў Швейцарыі Аляксандр Ганевіч асабліва адзначыў подзвіг беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны, яго важкі ўнёсак ў агульную перамогу над фашызмам, сучасную дзяржаўную палітыку па захаванні гістарычнай памяці, супрацьдзеянні рэабілітацыі і гераізацыі нацызму. 

Прысутным былі прадэманстраваны відэа- і фотаматэрыялы пра сучасную Беларусь. 

У выкананні беларуска-швейцарскага трыа музыкантаў у складзе В.Майсеенкі (кларнет), М.Зіві (кларнет) і Т.Котавай (фартэпіяна), прагучалі вядомыя беларускія і швейцарскія мелодыі і кампазіцыі, творы сусветнай музычнай класікі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці