Аб удзеле ва ўскладанні вянкоў на Дзень Перамогі
09.05.2023 г.9 мая 2023 г. Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксей Жбанаў, супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Швейцарыі і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе ўзялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да брацкай магілы савецкіх салдат на гарадскіх могілках г.Базеля «Хёрнлі».
Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступіла Пасольства Расіі ў Швейцарыі. Вянкі былі таксама ўскладзены ад дыпмісій Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, пастпрэдства Расіі ў г.Жэневе.