:

Аб мерапрыемстве, прымеркаваным да калядных і навагодніх святаў

04.01.2024 г.
22 снежня 2023 г. у Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі адбылося сумеснае мерапрыемства з беларусамі Швейцарыі, прымеркаванае да калядных і навагодніх святаў. У ім узялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі беларускіх замежных устаноў у Берне і Жэневе, прадстаўнікі арганізацый дыяспары ў Швейцарыі, выхадцы з Беларусі і іх сем'і, ганаровыя госці.
 
Пасол Аляксандр Ганевіч адзначыў важнасць захавання нацыянальнай самабытнасці беларусамі замежжа, падзякаваў партнёрам дыпмісіі, у тым ліку ганаровым консулам у Люцэрне і Фрыбуры, за выдатнае супрацоўніцтва і пажадаў цудоўных святаў.
 
Прысутныя паглядзелі мультфільм пра Нараджэнне Хрыстова вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм», відэасюжэты пра святкаванне Каляд у Беларусі і ў месцах кампактнага пражывання беларусаў у Расіі, беларускі абрад «Калядныя цары», унесены ў Спіс нематэрыяльнай культ. спадчыны ЮНЕСКА.
 
Потым Дзед Мароз і Снягурка павесялілі дзяцей і дарослых каля ялінкі і раздалі святочныя падарункі — наборы цукерак вытворчасці СААТ «Камунарка» і насценныя календары з выявай Пасольства Беларусі ў Швейцарыі і лагатыпам мерапрыемства. Удзельнікі імпрэзы разам праспявалі вядомыя калядныя і навагоднія песні, пачаставаліся традыцыйнымі стравамі і напоямі.
 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці