:

Аб галасаваннi на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь грамадзянамi Беларусі, якія пражываюць за мяжой

24.12.2024 г.

Паводле артыкула 4 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, якi замацоўвае прынцып усеагульнасці выбарчага права, Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь прынята пастанова ад 23 снежня 2024 года № 124 «Aб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян».

Пастановай прадугледжваецца магчымасць галасавання грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць выбарчае права, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, якія стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, аформілі выезд на сталае жыхарства (аформілі сталае жыхарства) за межамі Рэспублікі Беларусь i не маюць рэгістрацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе на адным з шасці ўчасткаў для галасавання ў сталіцы і абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь:

участку для галасавання № 24, размешчаным па адрасе:
г. Брэст, вул. Карла Маркса, д. 19, Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў;

участку для галасавання № 15, размешчаным па адрасе:
г. Вiцебск, вул. Маякоўскага, д. 1, ДУ «Цэнтр культуры «Віцебск»;

участку для галасавання № 74, размешчаным па адрасе:
г. Гомель, вул. Ланге, д. 17, ДУ «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр»;

участку для галасавання № 14, размешчаным па адрасе:
г. Гродна, вул. Ажэшкі, д. 22, УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»;

участку для галасавання № 84, размешчаным па адрасе:
г. Магiлёў, вул. Бярозаўская, д.1, ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Магілёва імя К.М. Сіманава»;

участку для галасавання № 61, размешчаным па адрасе:
г. Мiнск, вул. Свярдлова, д. 30, ДУА «Гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.».

Для атрымання бюлетэня для галасавання грамадзянамі можа быць прад'яўлены пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці