:

Аб урачыстым адкрыцці памятнай дошкі княгіні Марыі Магдалене Радзівіл

09.07.2021 г.

8 ліпеня 2021 г. у г.Фрыбуры (капліца і могілкі Бургільён) адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі ў гонар вядомай беларускай мецэнаткі і асветніцы княгіні Марыі Магдалены Радзівіл.

У г.Фрыбуры М.Радзівіл правяла апошнія гады жыцця, яе магіла знаходзілася ля капліцы ў Бургільёне да эксгумацыі ў 2017 годзе з мэтай перапахавання ў Беларусі.

 

Дошка аўтарства беларускага скульптара Максіма Петруля ўсталявана фондам Марыі Магдалены Радзівіл (Швейцарыя) пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі, ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Лазане Андрэя Нажэскіна, гарадской адміністрацыі і самакіравання г.Фрыбура.

 

 

Цырымонія, прымеркаваная да 160-годдзя М.Радзівіл (08.07.1861 – 06.01.1945), уключала невялікае набажэнства, якое правёў каталіцкі святар Бернар Шубігер, выступы Пасла Беларусі ў Швейцарыі Аляксандра Ганевіча, кіраўніка фонда М.Радзівіл Аляксандра Сапегі, прадстаўніка ганаровага консула А.Нажэскіна, які не змог прысутнічаць асабіста, скульптара Максіма Петруля, асвячэнне памятнай дошкі. Музычнае суправаджэнне забяспечвалі выхадзец з Беларусі Аляксей Шаблыка (трамбон, альпхорн) і арганістка расійскага паходжання Елізавета Лабанава.

 

  

 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі замежных устаноў Беларусі ў г.Берне і г.Жэневе, офіса ганаровага консула Беларусі ў г.Лазане, прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускага аб’яднання ў Швейцарыі і шырокай грамадскасці.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці