Аб Міжнароднай выставе-кірмашы турыстычных паслуг «АДПАЧЫНАК-2026» у г.Мінску
19.03.2026 г.З 9 па 11 красавіка 2026 г. у г.Мінску пройдзе 28-я Міжнародная выстава-кірмаш турыстычных паслуг «АДПАЧЫНАК-2026».
Гэта найбуйнейшая турыстычная выстава Беларусі ў катэгорыі «Турызм і адпачынак», у якой традыцыйна ўдзельнічаюць больш за 600 кампаній-экспанентаў з розных краін свету.
Удзельнікі і наведвальнікі выставы маюць магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, а таксама даведацца аб трэндах індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы.
Праграма выставы-кірмашу прадугледжвае шматлікія прэзентацыі, круглыя сталы, семінары па найбольш актуальных праблемах турыстычнай галіны.
Арганізатары – Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» пры падтрымцы ДУ «Нацыянальнага агенцтва па турызму».
Мерапрыемства ўпершыню пройдзе на новай сучаснай пляцоўцы — у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры BELEXPO.
Падрабязная інфармацыя аб выставе-кірмашы «АДПАЧЫНАК-2026» даступная тут.