:

Аб сустрэчы Пасла з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом КНР

15.04.2021 г.

 

15 красавіка 2021 г. у Пасольстве Беларусі ў Швейцарыі адбылася пратакольная сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі Яго Экселенцыяй сп. Ван Шыцінам.

Бакі пацвердзілі высокі ўзровень адносін паміж дзвюма краінамі і іх лідэрамі, важнасць узаемнай падтрымкі на міжнароднай арэне, агульную зацікаўленасць у далейшым дынамічным развіцці супрацоўніцтва ў самых розных галінах.

Пасол А.Д. Ганевіч выказаў удзячнасць кітайскаму боку за нязменную падтрымку Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў барацьбе з пандэміяй COVID-19, адзначыў паспяховую рэалізацыю шматлікіх сумесных эканамічных праектаў, у першую чаргу стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці