Аб правядзенні Нацыянальнага конкурса на стварэнне канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі
02.09.2026 г.Нацыянальнае агенцтва па турызму праводзіць Нацыянальны конкурс на стварэнне канцэпцыі турыстычнага вобраза Беларусі «Вобраз Беларусi. Позiрк i адкрыццё». Удзельнікам конкурсу неабходна распрацаваць запамінальны лагатып і слоган нашай краіны. Лепшая канцэпцыя будзе пакладзена ў аснову стварэння турыстычнага вобраза Беларусі.
.jpg)
Аўтараў найлепшых работ чакаюць грашовыя ўзнагароды: агульны прызавы фонд складае 22 000 беларускіх рублёў:
Пераможца атрымае 10000 беларускіх рублёў!
2 месца — 7 000 беларускіх рублёў
3 месца — 5 000 беларускіх рублёў
Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Беларусбанка, які з'яўляецца афіцыйным партнёрам праекта.
Прыняць удзел можа кожны жадаючы. Удзельнікамі могуць быць фізічныя і юрыдычныя асобы. Конкурсную працу можна накіраваць як індывідуальна, так і калектыўна.
Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада. Затым камісія адбярэ да 20 работ, якія прымуць удзел у грамадскім анлайн-галасаванні.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў і падрабязная інфармацыя на сайце Нацыянальнага конкурсу
Сацыяльныя сеткі Нацыянальнага агенцтва па турызму:
Instagram – @belarus.travel
Telegram-канал – #ПознайБеларусь