Аб удзеле ў памятных мерапрыемствах у Дзень Перамогі
22.05.2024 г.
9 мая 2024 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі Аляксандр Ганевіч, супрацоўнікі Пасольства Беларусі ў Швейцарыі і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе ўзялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка на брацкай магіле савецкіх салдат на гарадскіх могілках г.Базеля «Хёрнлі».
Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступіла Пасольства Расіі ў Швейцарыі. Вянкі былі таксама ўскладзены ад дыпмісій Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана, Туркменістана, Узбекістана, Пастаяннага прадстаўніцтва і Генеральнага консульства Расіі ў г.Жэневе. У рамках цырымоніі быў адпраўлены малебен па праваслаўным абрадзе.