:

26 студзеня 2025 г. беларускі народ абраў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку

28.01.2025 г.

26 студзеня 2025 г. у Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары. За прэзідэнцкую пасаду змагаліся 5 кандыдатаў, 3 з іх прадстаўлялі палітычныя партыі: С.Сыранкоў — Камуністычная партыя, А.Гайдукевіч — Ліберальна-дэмакратычная партыя, В.Хіжняк — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, 2 — незалежныя кандыдаты — А.Канапацкая дзеючы Прэзідэнт А.Лукашэнка, які прэтэндаваў на перавыбранне.

Перамогу на выбарах атрымаў Аляксандр Лукашэнка, за якога аддалі свае галасы 86,82% выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні. Іншыя кандыдаты атрымалі ад 1,74 да 3,21 працэнта галасоў.

Афіцыйныя вынікі будуць апублікаваныя ЦВК не пазней за 5 лютага 2025 года.

Прэзідэнт Беларусі абраны на аснове роўнага, прамога і тайнага галасавання.

У выбарах прынялі ўдзел 85,7% зарэгістраваных выбаршчыкаў ці 5,92 мільёна чалавек.

У датэрміновым галасаванні 21-25 студзеня прынялі ўдзел амаль 42 працэнты выбаршчыкаў.

Выбары прайшлі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам, што пацвердзілі нацыянальныя і міжнародныя назіральнікі, якія адзначылі празрыстасць і адкрытасць выбараў, цудоўную арганізацыю галасавання, а таксама свабодную і натхняльную атмасферу на выбарчых участках.

За выбарамі назіралі больш за 44 тысячы нацыянальных назіральнікаў. У лік 486 замежных назіральнікаў увайшлі дэлегацыі, якія прадстаўляюць рэгіянальныя міжурадавыя арганізацыі Еўразіі — СНД і ШАС, у таксама Панафрыканскі парламент.

Таксама за выбарамі назіралі 112 незалежных экспертаў з Аўстрыі, Азербайджана, Арменіі, Бельгіі, Балгарыі, Бразіліі, Венгрыі, В'етнама, Германіі, Грузіі, Егіпта, Ізраіля, Інданезіі, Ірана, Іспаніі, Італіі, Кеніі, Кітая, Калумбіі, Карэі, Кыргы. Латвіі, Лівана, Літвы, Малдовы, ААЭ, Польшчы, Расіі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, ЗША, Узбекістана, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Японіі.

Больш за 800 журналістаў, у тым ліку 331 замежных з 23 краін, асвятлялі выбарчы працэс.

Беларусы зрабілі свой выбар, зыходзячы з палітычных, эканамічных і сацыяльных прыярытэтаў, традыцый і каштоўнасцей. Паводле даных экзіт-полаў, грамадзяне чакаюць ад выбранага Прэзідэнта прадаўжэння курса на ўмацаванне бяспекі і міжнародных пазіцый беларускай дзяржавы, павышэнне дабрабыту насельніцтва і садзейнічанне эканамічнаму і сацыяльнаму развіццю.

Любыя заявы аб непрызнанні выбараў, у тым ліку з боку некаторых заходніх палітыкаў і інстытутаў, служаць прыкрыццём для іх намераў грубага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, ціску на беларускіх выбаршчыкаў, скажэнні выбарчых працэсаў суверэннай дзяржавы.

Выбранне Кіраўніка дзяржавы — выключная прэрагатыва беларускага народа. Вынікі прэзідэнцкіх выбараў адлюстроўваюць волю народа, яго імкненне да міру, росквіту і стабільнасці, сведчаць аб высокім узроўні даверу да палітыкі кіраўніцтва краіны.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці