:

Аб паэтычнай вечарыне «Песняры зямлі беларускай»

26.09.2022 г.

 

21 верасня 2022 г. у Пасольстве Беларусі ў Швейцарыі адбылася паэтычная вечарына “Песняры зямлі беларускай”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства і Дня народнага адзінства і прысвечаная юбілеям народных паэтаў Беларусі Я.Купалы, Я.Коласа і М.Танка, якія адзначаюцца сёлета.
 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі Пасольства і Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе, прадстаўнікі беларускай дыяспары, супрацоўнікі Пасольства Расіі ў Швейцарыі, швейцарскія сябры беларускай дыпмісіі.

 

У прывітальным слове Пасол Беларусі ў Швейцарыі А.Д.⁠Ганевіч азнаёміў прысутных з гісторыяй і значэннем згаданых святаў, падкрэсліў выбітную ролю сёлетніх юбіляраў для беларускай і сусветнай культуры, развіцця сучаснай літаратурнай мовы, звярнуў увагу на важкі ўнёсак ансамбля “Песняры” пад кіраўніцтвам У.Мулявіна ў папулярызацыю айчыннай паэзіі, у тым ліку далёка за межамі нашай краіны.

 

Адбыўся паказ дакументальных фільмаў пра юбіляраў. Кіраўнікі і супрацоўнікі беларускіх дыпмісій у Швейцарыі у фармаце літаратурнага салона прачыталі ўслых вядомыя вершы Я.Купалы, Я.Коласа і М.Танка, пасля чаго ўсе прысутныя сумесна выканалі пад гітару песні “Спадчына”, “Мой родны кут”, “Завушніцы”, а таксама славутую песню з рэпертуара ансамбля “Сябры” на словы Н.Гілевіча “Вы шуміце, бярозы”. У выкананні на раялі прагучалі інструментальныя творы па матывах названых песень.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці