:

Аб ускладанні вянкоў з нагоды Дня Перамогі

10.05.2022 г.

 

9 мая 2022 г. з нагоды 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксей Жбанаў і Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская ўсклалі вянок да брацкай магілы савецкіх салдат на гарадскіх могілках г.Базеля «Хёрнлі». У цырымоніі ўзялі ўдзел супрацоўнікі дыпмісій і Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у г.Фрыбуры Андрэй Нажэскін.

Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступіла Пасольства Расіі ў Швейцарыі. Вянкі былі таксама ўскладзены ад пасольстваў Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Кыргызстана і іншых краін СНД.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці