:

Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі

20.04.2021 г.

20 красавіка 2021 г. у рамках рабочага візіту ў Швейцарыю адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з віцэ-прэзідэнтам Федэральнага савета, кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарскай Канфедэрацыі Іньяцыа Касісам.

 

Падчас перагавораў былі абмеркаваны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках візіту І.Касіса ў Рэспубліку Беларусь у лютым 2020 г.

 

І.Касіс праінфармаваў аб падыходах швейцарскага боку да падзей у Беларусі, акрэсліў праблему вядомай грамадзянкі Н.Хершэ.

 

У.Макей дэталёва азнаёміў суразмоўцу з логікой дзеянняў улад Беларусі падчас мінулагодніх падзей, праінфармаваў аб шырокім грамадскім дыялогу ў нашай краіне і працы па падрыхтоўцы зменаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Бакі абмяняліся поглядамі па пытаннях барацьбы з пандэміяй COVID-19, рэгіянальнай бяспекі.

 

Пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у захаванні канструктыўнага дыялогу на розных узроўнях, хутчэйшым вырашэнні праблемных пытанняў і аднаўленні пазітыўнай дынамікі развіцця беларуска-швейцарскіх адносін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці