:

Гісторыя Пасольства

Пратакол аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй заключаны 10 лютага 1992 г.

Лісты знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Швейцарыі аб усталяванні дыпламатычных адносін

Ноты знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Швейцарыі аб усталяванні дыпламатычных адносінических отношений 

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі пачало сваю дзейнасць ў 1993 годзе. У гэтым жа годзе быў набыты Урадам Рэспублікі Беларусь будынак Пасольства ў Муры-бай-Берн. Дата яго пабудовы адносіцца да пачатку ХХ стагоддзя.


Кіраўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва:

МАРДОВІЧ Анатоль Аляксандравіч (27 студзеня 1993 г. — 29 верасня 1994 г.) — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі;

ЛАБАНОЎСКІ Станіслаў Сяргеевіч (29 верасня 1994 г. — 9 ліпеня 1998 г.) — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі;

ГІРО Андрэй Уладзіміравіч (9 ліпеня 1998 г. — 1999 г.) — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі;

ШЭМЕТАЎ Дзмітрый Іванавіч  (1999 г. — 29 жніўня 2000 г.) — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі; 

КАРАЛЁЎ Уладзімір Раманавіч (29 жніўня 2000 г. — 3 студзеня 2008 г.) — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі;

ГАНЕВІЧ Аляксандр Дармідонтавіч (3 студзеня 2008 г. — ліпень 2008 г.) — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі;  

КУЛАЖАНКА Андрэй Рыгоравіч  (лiпень 2008 г. — жнівень 2012 г.) — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі;

ШЫНКЕВІЧ Леанід Платонавіч (жнівень 2012 года — сакавік 2016 г.) — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі;

МАЦУКЕВІЧ Павел Генадзевіч  (сакавік 2016 г. — чэрвень 2020 г.) — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі.

ЖБАНАЎ Аляксей Анатольевіч (чэрвень 2020 — ліпень 2020) — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі.

ГАНЕВІЧ Аляксандр Дармідонтавіч (з 10 жніўня 2020 г.) — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці