:

Аб удзеле ў святкаванні “Дзядоў” пад Фрыбурам

08.11.2016 г.

5 лістапада прадстаўнікі Пасольства прынялі ўдзел у святкаванні Асацыяцыяй беларусаў у Швейцарыі “Дзядоў”, якое праходзіць штогод у мястэчку Бургiйон пад Фрыбурам.
Падчас мерапрыемства адбылося ўшанаванне памяці знакамітай беларускі – княгіні-асветніцы Марыі Магдалены Радзівіл і яе дачкі Марыі Людвігі, якія пахаваны на тэрыторыі жаночага кляштару ў Бургiйоне. Прысутныя ўсклалі кветкі на магілу і нагадалі пра ролю Марыі Магдалены Радзівіл у беларускай справе, яе адукацыйную і дабрачынную дзейнасць у Беларусі.
Пры актыўнай падтрымцы Пасольства ў мерапрыемстве прыняў удзел праўнук Марыі Магдалены Радзівіл – спадар Антоніа дэ Бурбон Абедзьвух Сіцылій, які падзяліўся з удзельнікамі святкавання “Дзядоў” сваімі ўспамінамі аб Марыі Магдалене Радзівіл, Марыі Людвіге і іншых Радзівілах, а таксама сваім дзяцінстве і жыцці.
 

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти