Аб сустрэчы Пасла з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г.Пратэльне

3 верасня 2020 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандр Ганевіч наведаў офіс ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у г.Пратэльне Германа Аляксандра Беелера.

Падчас сустрэчы, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва г.Пратэльна, Пасольства Беларусі ў Швейцарыі і сакратарыята ганаровага консула, былі абмеркаваны перспектывы далейшай працы, уключаючы арганізацыю маштабных дзелавых і культурных мерапрыемстваў на базе належачага Г.А. Беелеру індустрыяльнага парка “BUSS” у г.Пратэльне, рэалізацыю канкрэтных бізнес-праектаў, накіраваных на пашырэнне беларускага экспарту ў Швейцарыю і краіны-члены ЕС.