:

Аб сустрэчы Пасла ў Дзяржаўным сакратарыяце эканомікі Швейцарыі

08.09.2020 г.

8 верасня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандра Ганевіча з начальнікам упраўлення двухбаковых эканамічных адносін Дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Швейцарскай Канфедэрацыі, Упаўнаважаным Федэральнага савета па пытаннях гандлёвых дамоваў, старшынёй швейцарскай часткі Беларуска-Швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве Эрвінам Болінгерам. У сустрэчы ўзялі ўдзел супрацоўнікі Пасольства і аддзела двухбаковых эканамічных адносін з краінамі Еўропы і Цэнтральнай Азіі Дзяржаўнага сакратарыята эканомікі.

У цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да правядзення чарговага, 11-га пасяджэння Беларуска-Швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве. Папярэдняе пасяджэнне адбылося ў г.Берне ў чэрвені 2018 г.

Бакі падкрэслілі важнасць працягу рытмічнай працы сумеснага камітэта, далейшага пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй, абмяняліся думкамі аб актуальных тэндэнцыях развіцця эканомікі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці