:

Аб сустрэчы Пасла са Старшынёй Урада кантона Берн

29.01.2021 г.

28 студзеня 2021 г. адбылася пратакольная сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандра Ганевіча са Старшынёй Урада кантона Берн Пьерам Аленам Шнегам і кіраўніком Апарата Ўрада кантона Берн Крыстофам Аўэрам.

Суразмоўцы былі азнаёмлены з актуальнай палітычнай сітуацыяй у Беларусі з акцэнтам на падрыхтоўку 6-га Ўсебеларускага народнага сходу. Пасол ахарактызаваў эканамічную сістэму Беларусі, згадаў вядучыя галіны эканомікі і брэнды, падрабязна спыніўся на выгадным геаграфічным становішчы нашай краіны, канкурэнтных перавагах з пункту гледжання прыцягнення замежных інвестыцый.

Беларускім бокам была акцэнтавана пазітыўная дынаміка развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Швейцарыяй, уключаючы ўзаемнае павышэнне ўзроўню дыпламатычнай прысутнасці. Асабліва адзначаны паспяховае эканамічнае супрацоўніцтва, стабільны рост таваразвароту, значная доля паслуг ва ўзаемным гандлі.

Акрэслены перспектыўныя галіны для эканамічнага ўзаемадзеяння з кантонам Берн. Выказана зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковых кантактаў у сферах навукі, культуры, адукацыі, спорту, пабрацімскіх сувязей.

Бакі абмяняліся інфармацыяй аб прымаемых у Беларусі і Швейцарыі мерах дзеля пераадолення наступстваў пандэміі COVID-19 і выказалі надзею на хутчэйшую нармалізацыю сітуацыі.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці