:

Аб Велікодным канцэрце ў Пасольстве

18.04.2023 г.


17 красавіка 2023 г. у Пасольстве Беларусі ў Швейцарыі прайшоў Велікодны вечар фартэпіяннай музыкі, прымеркаваны да Года міру і стварэння ў Рэспубліцы Беларусь.
 

У выкананні маладога беларускага піяніста, студэнта Бернскай вышэйшай школы мастацтваў Рамана Камісарава прагучалі шэдэўры Й.С.⁠Баха, Ф.Шапэна, Л. ван Бетховена, С.Рахманінава, Ф.Ліста, Ф.Лігеті, твор сучаснага швейцарскага кампазітара Х.Холігера.
 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ганаровы консул Рэспублікі Беларусь Герман Аляксандр ⁠Беелер, прадстаўнікі федэральных органаў улады, дыпламатычнага корпусу, дзелавых і акадэмічных колаў, грамадскіх арганізацый, беларускай дыяспары.
 

У прывітальным слове Пасол Аляксандр ⁠Ганевіч працытаваў віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.⁠Лукашэнкі хрысціянам Беларусі, адзначыў шматвекавыя традыцыі мірнага суіснавання на тэрыторыі нашай краіны розных этна-канфесійных груп і міралюбны характар знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, паінфармаваў прысутных аб Годзе міру і стварэння і згадаў ахвяры беларускага народа ў выніку генацыду з боку гітлераўскай Германіі падчас Вялікай Айчыннай вайны, выказаў надзею на хутчэйшае спыненне кравапраліцця паміж брацкімі народамі, умацаванне міру і ўзаемаразумення ў міжнародных адносінах.
 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці